Покатигорошек

Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» — «Даволен, не даволен — калі больше няма!» — «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».

І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!» — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў20 сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі21 паляцела, а як дмухнуў22 — попел стаў, аж не было! «Ну што? Я сваё дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну, — гаворыць змей, — на? табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.

І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» — «Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна». — «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым23 плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» — гаворыць Пакацігарошак. — «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.

І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном24 шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук25 з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за на?гу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць — акажысь!» — «Я, Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне жалаеш?» — «Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце».

Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам. «Я цяпер увераю26, ці верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло27; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры. «Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе ўчатвяром.

Вод браты, войшо?ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы, што вы робіце нада мною?» — «Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе». Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам дроў!» — «Ідзі, сынок, ў хату». Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць28; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!»

Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара. «Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А Пакацігарошак спрашывая ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара». — «Ці хочэш быці маім таварыщам?» — гаворыць Пакацігарошак. А ён: «Можна, хачу табе служыць». І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» — «Здаров!»29 — «Какіе вы людзі есць?» — спрашывая Вернідуб. «Пакацігарошак і Вернігара». — «Куды ж вы ідзеце?» — «Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць». — «Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?» — «Можна!» — гаворыць Пакацігарошак.

Страницы: 1 2 3 4 5 6