Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе. «Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весе?льшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет».
Пашла матка по? ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці». Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе: «Гэта дар божый!» Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі13 гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: «Не сподзевайсе14 мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям». Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: «Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?» Яны гавораць: «Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній», — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было? два брата і сястра. «А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць». Яны яму гавораць: «Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?»15 Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся. «Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу: «На? цябе гэта жалезо, несі до каваля16 і здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!»17 Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм18, і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд19 заесць, бо я млад юноша…»
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе». Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай». Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты? і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае?ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». — «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…» І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».