Русская народная сказка
Волшебное зеркальце (вариант сказки 1)
Быў сабе круль з крулевай і мелі адну дачку вельмі харошую. После ў караля жонка ўмерла, і ён ажаніўся з другою, харошчаю1, як была першая; але дачка ад першей жонкі за яё харошчая. Аднаго разу жонка караля падышла да люстра2 і пытаецца: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца3 яшчэ харошчая!» — адказало4 люстро. Тая крулева казала лакею весці пасербіцу на спацыр5, там яё забіць і прынесці на тарэлцы серца. Лакей зараз павёў кралеўну на спацыр, сказаў ёй ўсё, што казала крулева, і намейсцо6 каралеўны забіў сабаку, выняў серца і, палажыўшы на тарэлцу, аднёс да крулевай; а кралеўне сказаў, каб яна ішла, куды сабе хочэ.
Крулева вельмі была рада, што страціла сваю пасербіцу, ад сабе харошчую; а кралеўна, разстаўшыся з лакеем, пашла туды, куды панясуць очы. Ідзе яна дак ідзе — аж у лесе стаіць палац7, аж там у ўсіх пакоях папрыбірано і нікога няма. Яна хадзіла па том палацы, хадзіла, аж прыязджаюць дванаццаць мужчын; а тые мужчыны былі дванаццаць братоў каралевічаў, каторые жылі ў летнім палацы. Хадзілі яны па ўсіх пакоях, аж у адном у самам астатнем знашлі панну. Разглядзеўшы яё, кажды з ней захацеў жаніцца; але як не маглі пагадзіцца8, то узялі яё сабе за сястру і вельмі уважалі.
Тая крулева была пэўная9, што пасербіцы няма; але аднаго раза, прэз цякавосць10, падышла да люстра і запыталася: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца яшчэ харошчая — у дванаццаці братоў каралевічаў». Крулева казала прывясці да сабе бабу-чараўніцу і, даўшы ёй многа грошэй, сказала: «Глядзі ты мне, кабы пасербіцы маёй ў тры дні не было!» — «Добра!» — сказала чараўніца, перабралася за крамарку11 і пашла. Прыходзіць да таго палацу, гдзе жыла кралеўна, аж там нікога боле не застала — толькі адну кралеўну, сядзеўшую пад акном. Кралеўна, ўбачыўшы бабу, казала зараз яё да сабе прывесці і стала разпытвацца: аткуль яна? «Я хаджу па свеце, каб што-небудзь зарабіць; я крамарка і маю да продання іголкі, шпількі, персцёнкі і другія тавары». — «Ну, пакажы!» — сказала кралеўна. Тая баба зачала паказваць персцёнкі, і кралеўна адзін упадабала12, заплаціла болей — колькі баба хацела, і адправіла яё. Доўго перабірала кралеўна той персцёнак, а после ўлажыла на палец. Як ўлажыла, так зрабілася нежывою.
Папрыязджалі браты з палявання13 і зараз пабеглі вітацца14 з сястрою. Входзяць у яё пакой — аж яна ляжыць нежывая. Плакалі браты, плакалі, а после зачалі разбіраць, как улажыць другое адзене15; толькі што яны зачалі разбіраць, аж адзін зняў персцёнак; як зняў персцёнак, дак кралеўна ажыла і, ўстаўшы, сказала: «Як я смачно спала!» — «Ты ня спала, але была нежывая; цябе нехта ачараваў», — сказалі брацця. «Гэта, мусібыць16, баба, ў каторай я купіла персцёнак, мяне ачаравала». Браты, на другі дзень выезджаючы, прыказалі, каб нікога да палацу не ўпущаць.
Крулева ізноў прышла да люстра пытацца, і тое таксамо адказало, што «ты харошая, а твая пасербіца яшчэ харошчая». Зараз паслала крулева па тую чараўніцу і прыказала ей канечне страціць з свету пасербіцу. Тая баба перабралася за небарачку17 і пашла да палацу, гдзе жыла кралеўна. Падышла пад акно кралеўны і стала гаварыць пацяры18. Кралеўна, пачуўшы, казала вынясці тры грошы і адправіць бабу. Лакей, каторы выносіў грошы бабе, быў ад яё загоджаны19 і падняўся ваткнуць шпільку, каторую дала баба. Той лакей аднаго дня, вымятаючы, нібыто знашоў шпільку, панёс яё да кралеўны і аддаў. Кралеўна думала, што гэта шпілька яё, ўзяла — ўлажыла ў галаву. Як толькі ўлажыла, дак і зрабілася нежывою. Браты, прыехаўшы, пашлі да яё пакою і там знашлі яё нежывую; зачалі разбіраць, і кралеўна не ажыла. Яны зрабілі для яё срэбную труну20 завязлі ў неякі лес і там павесілі на адном дзераве.
Крулева, убіраючыся, ізноў запыталася ў люстра: чы харошая яна? І люстро адказало, што «ты найхарошчая ў цэлым свеце». Крулева была вельмі рада, што няма нікога, хто бы за яё быў харошчы. Аднаго дня ў том лесе, гдзе вісела ў труне кралеўна, паляваў неякі кралевіч здалёка. Сабакі кралевіча, як загналіся за зайцамі, дак аж да той труны, гдзе вісела кралеўна. Кралевич паляцеў конно21 за сабакамі. Сабакі кінулі зайца і зачалі ўядаць22 на дзераво ўгору23, гдзе вісела труна. Кралевіч, зазлаваўшыся24 на сабак за тое, што кінулі зайца, паляцеў іх біць; але як пад’ехаў, дак бляск у вочы яму ўдарыў. Ён глянуў угору і ўбачыў срэбную труну; ён зараз паклікаў людзей і казаў тую труну зняць, улажыць на воз25 і вязці дадому, і там паставіць у яго пакоі — так, каб ніхто не бачыў. Людзі кралевіча зараз знялі труну, адвезлі дадому кралевіча і паставілі у яго пакоі.
На другі дзень і сам кралевіч прыехаў дадому, зараз прышоў да свайго пакою, адчыніу26 труну і там убачыў вельмі харошую панну, і так у ней закахаўся27, што нікуды не выходзіў. Радзіцы28 кралевіча самы не ведалі, што рабіць, што такі сын нудны29 і ніяк не пущае нікога да свайго пакою. Аднаго дня ён сядзеў у сваём пакоі, а после ўзяў зняў верх ад труны і зачау выбіраць шпількі з галавы і ўтыкаць у свой сурдут30; і як выняў адну шпільку, дак панна і ажыла. Ён зачаў яё абнімаць і зачаў разпытвацца, што з нею было? Яна расказала кралевічу аб усем і также яго палюбіла. Яны сідзелі ў сваём пакоі цэлы дзень, а назаўтра пашлі да радзіцаў, каб іх благаславілі. Прышоўшы туды, яны расказалі аб усем, і радзіцы вельмі былі рады, што сын развесяліўся, і іх паблагаславілі. У нядзелю31 было вяселле32, а па вяселлі паехалі да бацька кралеўны. Прыехаўшы да бацька, дачка расказала аб усем: як яё мачаха хацела страціць з свету, як яна была ў дванаццаці кралевічаў, а после як яё знашоў кралевіч і як яны пожаніліся. Бацька хацеў сваю жонку расцягнуць на жалезныя бороны, але дачка не пазволіла. Назаўтра быў бал, на каторым былі і тые дванаццаць кралевічаў; і я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а у роце не было.