Масенжны дзядок1

Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто20 вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб’еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку21, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.

Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на памятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

Назаўтра кола гадзіны22 дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся23, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць24, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася25. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся26, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.

Па заручынах у тры нядзелі было вяселле27 вельмі гучное28, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі29 іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.

Ссылки:

1 Дзедка (дзядок) — по белорусским поверьям, есть хранитель кладов и представляется с огненными глазами и огненною бородою. Эпитет: масенжны (польск. mosiezny — желто-медный), вероятно, указывает на хранение этим дзедком медных кладов.

2 Повадилось.

3 Морг — мера земли, меньше десятины.

4 Караулить, стеречь.

5 Погреб, тюрьма.

6 Подольстись.

7 Ласкаться; (piescic — нежить, баловать, пестовать).

8 Казнить.

9 Наверное (Ред.).

10 Согласились.

11 Палку.

12 Море.

13 Поваренка.

14 Пойти.

15 Дворец.

16 Ворота.

17 Посуду.

18 Постели, ложа.

19 Никакой.

20 Будто бы (Ред.).

21 Платок.

22 Часа.

23 Проснулся.

24 Встречать.

25 Обручилась.

26 О нем заботился.

27 Свадьба.

28 Пышная.

29 Родители.

Масенжны дзядок // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники).
Т. 1. — 1984. — С. 174—177.

Страницы: 1 2