4d3af80c9bc37bbd

По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре

По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре (вариант сказки 5)

Было ў бацькі тры дачкі; пашлі на рэчку бялізну1 мыць. Ехаў каралеў сын. Адна кажэ: «От, каб я за каралеваго сына пашла, то б я адной голкай2 весь двор абшыла». Другая кажэ: «Каб я за каралеваго сына пашла, то б я адной булкай весь двор абкарміла». А трэцяя кажэ: «Каб я за каралеваго сына пашла, то б два сыны прывяла: на лбе па месяцу, ў патыліцы3 па звездаццы». Прыехаў кароль да таё (жениться), што казала: «Два сыны прывяла б»; дак яны жывуць гадок, другі, стала яна ў цёнжы4. Паехаў круль і прыказывае мацяры: што бог дасць жонцы, то няхай5 гадуе6. Ад’ехаў ён міль дваццаць, как бог даў жонцы дзіця; прывяла яна два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Напісала жонка карту7 — што бог даў два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы; парабак8 панес карту да яго і зайшоў да яе сястры начаваць і не ведаў, што яго пані сястра. Лег ён спаць, дак яна ўзяла дай адкрыла карту, тое скасавала9, што было напісано: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы, а напісала, што ні уж, ні гад — ні знаць што прывяла. Той чалавек даганіў круля, падаў ліст. Ён прачытаў: «Што ёй бог даў, то няхай не траціць без мяне». Уже назад ён ішоў, зайшоў туды зноў начаваць; яна ўзяла зноў лісты, адкрыла і тое скасавала, што ён напісаў, і напісала: пакуль10 ён вернецца, каб пахаваць11 тые сыны. Як ён прышоў кралева жана перачытала і стала плакаць, ёй жаль было тые харошые сынкі пахаваць. На дворе выкапала две магілкі і пахавала; выраслі два явары — залатая галінка12 і срэбраная. Прыехаў круль да хаты і адправіў13 за тое, што пахавалі без яго.

Паехаў ён жаніцца да другой да жоніной сястры. Жывуць яны, дак яна кажэ то: «Мой мужу найяснейшы, каб мы гэтые явары ссеклі да зрабілі ложко14 сабе». — «Ах, мужу мой найяснейшы, пасячом мы гэта ложко і спалім, а попел на дарогу высыплем». Гнаў пастух авечкі; адна аўца забегла і попелу ўхваціла, прывела два бараны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Дак яна15 знелюбіла тых бараноў, вялела парэзаць і кішкі на уліцу выкінуть. Первая16 жонка вышла, кішкі падабрала, зваріла і з’ела і стала ў цёнжы і прывела два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Дак тые сыны растуць, дак растуць, і шапачкаў не знімаюць. Дак круль захацеў, каб хто шоў байкі баяць17; дак там сказалі: «Есць два браты, яны ўмеюць байкі баяць». Дак яны прышлі байкі баяць.

Стал баяць байку: «Быў сабе круль з кралеўнаю; прывела кралеўна два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. После круль паехаў на паляванне18, напісала каралеўна карту і паслала. Чалавек зайшоў на нач да сястры; яна ўзяла, адкрыла карту і напісала, што ні уж, ні гадзіна — ні знаць што прывяла кралеўна. Круль, прачытаўшы, адпісаў, што няхай гадуюцца ці уж, ці гадзіна. Чалавек, шоўшы дадому, і зноў туда зайшоў, гдзе начаваў. Яна адкрыла і напісала, каб пахавала да майго прыезду. Дак яна19 выкапала две ямы-магілы і закапала, і выраслі два явары — залатая галінка і серэбненкая. Яна20 нацялася, каб пасеч і ложко зрабіць, і стала яна спаць, і стаў ёй цёнжар21 рабіцца; яна вялела гэта ложко пасеч і спаліць і на двор попел выкінуць. Пастух авечкі гнаў; адна авечка попелу захваціла і стала котная22, прывяла два бараны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы. Каралеўна23 вялела тые бараны парэзаць і кішкі на уліцу выкінуць; яна24 вышла на уліцу, кішкі падабрала ў хату, зваріла і з’ела і ў ценжы стала, прывяла два сыны: на лбе па месяцу, на патыліцы па звездаццы». Хлопчыкі гэтые скланілісё да шапачкі знялі, так і засвяцілі весь пакой. Другую жонку на железную барану расцягалі, а першую (круль) ўзяў, і сталі жыць.

Ссылки:

1 Белье.

2 Иголкой.

3 На затылке.

4 Забеременела.

5 Пусть.

6 Вскармливает, воспитывает.

7 Грамоту, письмо.

8 Батрак, наймит, слуга.

9 Польс. kasowac — смарать, вытереть написанное.

10 Покуда.

11 Похоронить, зарыть.

12 Ветвь.

13 Отпустил (от себя жену).

14 Ложе, кровать.

15 Новая королева.

16 Прежняя.

17 Сказки сказывать.

18 На охоту.

19 Мать.

20 Злая сестра.

21 Тяжело.

22 Суягная.

23 Новая.

24 Прежняя королева.

По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники).Т. 2. — 1985. — С. 296—307.

Добавить комментарии